Средняя школа №197 г.Минска Эссе «В единстве сила»
- Анна Буцанец
- 23 дек. 2021 г.
- 1 мин. чтения
Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.
Уладзімір Караткевіч
Вы калі-небудзь думалі пра тое, што ўсе людзі пэўным чынам звязаныя паміж сабой?
Варта жыць у суладдзі з самім сабой, каб неба над кожным з нас было чыстым і светлым, каб мы сваім нядобрым настроем не псавалі яго іншым. Вакол пазітыўнага чалавека ўтвараецца кола такіх самых шчаслівых і радасных людей, а неба над імі заўсёды чыстае. Нават, калі бывае дождж, людзі могуць цешыцца яму. Аднак той, у каго пахмурны душэўны стан, адразу адхіляе ад сябе людзей. Калі такі чалавек застаецца самотны са сваёй хмарай хваляванняў, то вакол яго адразу ж з’яўляюцца людзі з такімі ж нябёсамі, а ўрэшце яны ператвараюць усё навокал ў бясконцую навальніцу.
Чалавек жыве не адзін на свеце, ён заўсёды знаходзіцца побач з кімсьці: сям’я, сябры, суседзі, супрацоўнікі, грамадства. Сувязь між людзьмі не абмяжоўваецца ані школай, ані горадам, ані нават краінай.
Кожны чалавек мае свой уласны лёс, а разам усе людзі ўтвараюць такі агульны лёс усяго сусвету. Ад кожнага з нас залежыць тое, якім шляхам будзе развівацца наша планета. Ведаеце, моц у адзінстве, у спакоі і дабрабыце. Максім Багдановіч пісаў: “Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?” Давайце не будзем сварыцца, а будзем разам ствараць над намі наша агульнае мірнае неба!
Comments