top of page

Гімназія №9 г.Мінска Эсэ «У адзінстве сіла»


 

Што патрэбна чалавеку для шчасця? Зусім няшмат: мірнае неба над галавой, каханне, сяброўства, здароўе, сям'я, родныя і блізкія, дабрабыт і дастатак у хаце.

Сёння мы жывем у цудоўнай краіне: светлай, чыстай, прыгожай. Людзі ў нас - з адкрытымі добрымі сэрцамі. Немагчыма не захапляцца нашай святой зямлёй, якая падарыла нам жыццё, узгадавала, дала неабходныя і важныя веды, якія мы ўвасабляем у карысныя і значныя справы.

Для таго, каб захаваць усе гэта: нашу краіну, нашу культуру, нашы традыцыі, кожны з нас павінен адчуць сябе важнай і неад'емнай часткай цэлага народа і зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб родны край станавіўся лепшым.

У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Гэтая разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і бясцэнным дарам продкаў, якую таксама неабходна ў што б там ні стала захаваць дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і росквіту будучых пакаленняў.

Адзінства ўсяго жывога на зямлі - гэта фундаментальны закон развіцця Сусвету. Менавіта ён прымушаў першабытнага чалавека аб'ядноўвацца ў зграі, каб супрацьстаяць некіравальнай прыроднай стыхіі. Закон адзінства не дае чалавеку здзяйсняць нядобрыя ўчынкі, прадухіляе зло і войны, дорыць шчасце і мір.

Такім чынам, сіла наша ў адзінстве, толькі разам людзі здольны пераадолець любыя перашкоды, толькі разам можна дабіцца немагчымага. Калі мы адзіныя, нам пад сілу любыя выпрабаванні.

Нацыянальнае адзінства і згода - гэта стан душы, гэта любоў да сваёй краіны і да свайго народа.

Недавние посты

Смотреть все
Средней школы №115 г.Минска

Васильев Артем, 9 «В»класс Пинькевич Денис, 10-й класс В единстве — сила В единстве — сила. Иосиф фон Бергманн Семья — это общество в...

 
 
 
Средняя школа №196 г.Минска

В ЕДИНСТВЕ СИЛА" "Единство-это сила", это больше, чем слова. Единство-одна из самых главных ценностей человека, это то, что делает семью...

 
 
 

Comments


© 2024  «ПОМНИМ…ГОРДИМСЯ…БЛАГОДАРИМ…»

 

генеральная прокуратура рб.jpg
  • Снимок экрана 2023-10-30 192449
  • точка. меняем ход событий
  • 75
  • 0c42b123-0ce4-42a6-8b59-2c4f2edf45bd
  • Белый Instagram Иконка
bottom of page